Праца па стварэнні першага трацейскага суда ў Беларусі завяршаецца ў Наваполацку
8.12.20110 праглядаў
8 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Арганізацыйная праца па стварэнні першага трэцейскага суда ў Беларусі ўвайшла ў завяршальную стадыю ў Наваполацку, расказаў карэспандэнту БЕЛТА адзін з яго арганізатараў – дэкан юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук Аляксей Ягораў.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб трэцейскіх судах", які ўступае ў сілу з 26 студзеня 2012 года, у Беларусі стане магчымым вырашэнне спрэчак арганізацыямі, што не ўваходзяць у дзяржаўную судовую сістэму. Менавіта такая арганізацыя ствараецца ў Наваполацку пры ўдзеле Вышэйшага гаспадарчага суда пад кіраўніцтвам грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", растлумачыў Аляксей Ягораў. У яе кампетэнцыі будзе вырашэнне найбольш часта сустракаемых спрэчак паміж гаспадарчымі суб'ектамі, прыватнымі асобамі, пры ўмове, што яны заключылі пісьмовае пагадненне пра гэта.
Неабходнасць стварэння трэцейскага суда ў Наваполацку абумоўлена тым, што тут працуе нямала суб'ектаў гаспадарання, якія актыўна ўдзельнічаюць у знешнеэканамічнай дзейнасці, а сусветная практыка вырашэння гаспадарчых спрэчак усё часцей звяртаецца да такога інстытута самарэгулявання грамадзянскай супольнасці, як арбітраж або трэцейскі суд, што ажыццяўляюць правапрымяняльную дзейнасць на аснове ўзаемнага волевыяўлення бакоў, адзначыў суразмоўца.
Цяпер у Наваполацку ўжо падабраны шэсць арбітраў, з ліку якіх бакі змогуць выбіраць трэцейскага суддзю. Па словах Аляксея Ягорава, прыярытэт аддаваўся спецыялістам, якія маюць вопыт даследчай працы, што пацвердзілі сваю кваліфікацыю навуковымі ступенямі. Сярод арбітраў – выкладчыкі ВНУ, практыкуючыя юрысты-гаспадарнікі, у тым ліку тыя, што працуюць за мяжой. Арганізатары наваполацкага трэцейскага суда завяршаюць працу па фарміраванні неабходнага пакета дакументаў для ўстановы юрыдычнай асобы і спадзяюцца, што ў канцы студзеня трэцейскі суд пры Беларускім рэспубліканскім саюзе юрыстаў пачне працу.
Як паведамлялася раней, Вышэйшы гаспадарчы суд плануе адкрыць трацейскія суды ў кожным рэгіёне Беларусі. Пытанне аб выбары дзяржаўнага ці трацейскага суда для вырашэння спрэчкі бакі вырашаюць самастойна. Разам з тым трацейскі разгляд можа аказацца больш пераважным, таму што ён дазваляе ўдзельнікам спрэчкі хутчэй і з меншымі затратамі вырашыць узніклую спрэчку, бакі маюць права самастойна выбраць сабе суддзяў, захаваць канфідэнцыяльнасць узніклых рознагалоссяў, самастойна вызначыць месца і час вырашэння спрэчкі. Рашэнне трацейскага суда выконваецца бакамі добраахвотна. Не выкананае добраахвотна рашэнне трацейскага суда, можа быць прыведзена ў выкананне прымусова. Дарэчы, магчымасць бакам самім вызначаць склад суда для разгляду справы – ствараць "палюбоўны суд" - была замацавана яшчэ Статутам Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.-0-
БЕЛТА