Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю.
Работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у лістападзе бягучага года праведзены маніторынг РУП «Віцебскэнерга» Полацкае аддзяленне Лепельскі раённы вытворча-збытавы ўчастак па адрасе: г. Лепель, вул. Партызанская, 13б. Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю.
- на дзвярах галоўнага ўваходу не забяспечана магчымасць свабоднага адчынення замкаў (запораў) эвакуацыйных дзвярэй, знутры без ключа (п. 48 агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 23.11.2017 (далей – АПБ);
- на першым паверсе лесвічнай клеткі будынка размешчаны столік, які заграваждае праходы і памяншае мінімальную эвакуацыйную шырыню (п. 50 АПБ)
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'яўляецца недастатковае веданне службовымі асобамі патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальным стаўленнем да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, а таксама аб аслабленым кантролі з боку кіраўніцтва.