Сярод іх і педагогі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў.

Колькасць работнікаў установы складае 100 чалавек, з іх 6 - маладыя спецыялісты.

Работа з адоранымі дзецьмі застаецца прыярытэтным напрамкам у сістэме вучэбнай, творчай і метадычнай работы школы. Яна грунтуецца на прынцыпах індывідуалізацыі навучання, прыцягнення адораных дзяцей да ўдзелу ў конкурсах, фестывалях, выстаўках.

Так, напрыклад, летась лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсаў сталі 408 навучэнцаў і калектываў, у тым ліку міжнародных — 79; рэспубліканскіх — 79, абласных, рэгіянальных — 215; раённых, гарадскіх — 35).

Таксама лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсаў сталі 42 настаўнікі і калектывы.