Незаменныя і карысныя веды па бяспецы

Работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС прынялі ўдзел у святкаванні Дня горада, арганізаваўшы інтэрактыўную навучальную пляцоўку ў цэнтральным парку горада Лепеля.

Госці свята, і дарослыя, і дзеці, з цікавасцю ўдзельнічалі ў тэматычных гульнях і конкурсах.

Яркія інтэрактыўныя пляцоўкі ад ратавальнікаў, дзе кожны знайшоў для сябе цікавыя і карысныя конкурсы, дапамаглі дарослым і юным удзельнікам паўтарыць жыццёва важныя правілы.

У ходзе гутарак з дарослымі, работнікі МНС акцэнтавалі ўвагу на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і на тым, што навучаць падрастаючае пакаленне правілам бяспекі трэба з ранніх гадоў.

Асаблівы захапленне ў лепельчан выклікала «дымная пакой», дзе пры дапамозе дымавой машыны работнікі МНС стварылі рэалістычную эмітацыю пажару. Умовы, максімальна набліжаныя да рэальных, дазволілі дзецям і дарослым адпрацаваць алгарытм эвакуацыі ва ўмовах моцнага задымлення.

Інтэрактыўныя пляцоўкі ад ратавальнікаў парадавалі ўсіх, бо кожны сышоў з добрым настроем і атрымаў незаменныя «бяспечныя» веды.