21 кастрычніка а 20-27 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары будынка Лепельскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.
21 кастрычніка а 20-27 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары будынка Лепельскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку назіралася гарэнне даху ў ангары манежа. На момант узнікнення пажару ў будынку наведвальнікі адсутнічалі, эвакуацыя не праводзілася, пацярпелых няма.
У выніку пажару ў частцы будынка ангара манежа пашкоджаны металічны дах на плошчы 50 м.кв.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.
Рэкамендацыі ратавальнікаў: Невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі пры правядзенні зварачных работ часта прыводзіць да пажару. Перад пачаткам зварачных работ варта праверыць спраўнасць апаратуры і наяўнасць сродкаў пажаратушэння. Важна выключыць трапленне іскраў на згаральныя канструкцыі і матэрыялы. Не дапускайце захоўвання ў зоне зваркі гаручых прадметаў і ёмістасцей, якія змяшчаюць гаручыя рэчывы. А ў выпадку пажару тэлефануйце ратавальнікам па тэлефонах 101 або 112.