20 сакавіка ўвечары паступіла паведамленне аб пажары па вуліцы Чапаева.
Па прыбыцці да месца выкліку назіралася шчыльнае задымленне ў аднапавярховым драўляным доме.
У пакоі, які гарэў, работнікі МНС знайшлі гаспадара без прытомнасці. Ратавальнікі вынеслі яго на свежае паветра і перадалі медыкам. Мужчына шпіталізаваны. Прычына пажару высвятляецца. На месцы здарэння працавалі 2 адзінкі тэхнікі МНС.