Штогод 26 чэрвеня на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах» у нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры.
Штогод 26 чэрвеня на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах» у нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацоўвае прынцып незалежнасці пракурораў у ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў. Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры ўзначальвае Генеральны пракурор.
Пракуратура Рэспублікі Беларусь – гэта ведамства, на якое ўскладзена асаблівая форма дзейнасці: нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем нарматыўных прававых актаў. Пракуратура прымае меры да ўстаранення парушэнняў заканадаўства, ад каго б гэтыя парушэнні ні зыходзілі.
Пракуратура Лепельскага раёна ўтворана ў 1938 г., але дакументальныя сведчанні яе працы не захаваліся. З ліпеня 1941 па ліпень 1944 г. дзейнасць пракуратуры раёна была спынена. У 1958 г. Лепельская раённая пракуратура стала міжраённай, забяспечвала нагляд за выкананнем сацыялістычнай законнасці на тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў.
У 2006 г. Лепельская міжраённая пракуратура была рэарганізавана ў пракуратуру Лепельскага раёна.
З 8 кастрычніка 2018 года пракуратуру раёна ўзначальвае саветнік юстыцыі Віталь Міхайлавіч Жыгімонт, які пачынаў працу ў Лепельскай міжраённай пракуратуры ў 1999 г. З 2004 г. праходзіў службу ў органах фінансавай міліцыі, затым займаў кіраўнічыя пасады ў розных арганізацыях і ўстановах раёна. У 2015 г. вярнуўся ў органы пракуратуры, з верасня 2016 г. прызначаны на пасаду намесніка пракурора раёна. Яго багаты прафесійны вопыт дазваляе вырашаць любыя задачы і аказваць практычную дапамогу маладым супрацоўнікам.
Пад чулым кіраўніцтвам досведнага, які ведае сваю справу кіраўніка працуюць тры пракурорскіх работніка: намеснік пракурора раёна А.С. Філімонаў, старшы памочнік пракурора раёна К.В. Грышкевіч і памочнік пракурора А.С. Дейнека, а таксама вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці Л.В. Вайтэхоўская, кіроўца В.І. Тухта і прыбіральшчык памяшканняў Т.В. Пруская. Не вялікі, але зладжаны калектыў аднадумцаў, прафесіяналаў сваёй справы, здольных у поўнай меры выконваць задачы, што стаяць перад імі.
Сумленнасць, прынцыповасць і прафесіяналізм – патрабаванні, якія прад'яўляюцца да кожнага работніка.
Каардынуючая роля пракуратуры ў барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй падкрэслівае яе асаблівы прававы статус. Усілі пракуратуры Лепельскага раёна сканцэнтраваны на супрацьстаянні злачыннасці і карупцыі. За мінулы перыяд 2023 г. пракуратурай раёна праведзена 2 праверкі выканання антыкарупцыйнага заканадаўства. Таксама праводзіліся маніторынгі выканання заканадаўства аб дзяржаўных закупках тавараў (паслуг) у сельскіх выканаўчых камітэтах, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна.
Найважнейшай функцыяй органаў пракуратуры з'яўляецца праваабарончая, значным аспектам з'яўляецца аднаўленне парушаных правоў грамадзян.
Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці пракуратуры з'яўляецца разгляд зваротаў грамадзян, паколькі менавіта яны дапамагаюць выявіць пытанні, якія патрабуюць пільнай увагі.
Актуальным заўсёды было і застаецца пытанне абароны правоў непаўналетніх, паколькі дзеці – будучыня кожнай дзяржавы і ад таго, як клапоцяцца аб сваім падрастаючым пакаленні, залежыць заўтрашні дзень грамадства. У 2022- мінулым перыядзе 2023 г. пракуратура Лепельскага раёна надавала пільную ўвагу пытанням аднаўлення правоў непаўналетніх.
У красавіку 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Супрацоўнікамі пракуратуры Лепельскага раёна і Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта ў межах расследавання дадзенай крымінальнай справы праведзены шэраг следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. Праведзена 9 аглядаў месца здарэння, апытаны былыя вязні канцлагераў і члены сем'яў загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, партызан.
Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца данінай памяці загінуўшым і спрыяе ўсталяванню і захаванню гістарычнай справядлівасці.
Важным напрамкам дзейнасці з'яўляецца правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў па дадзенай тэме сярод дзяцей і моладзі.
Прыярытэты ў дзейнасці пракуратуры раёна ў 2023 годзе застаюцца ранейшымі – абарона інтарэсаў дзяржавы, грамадства і грамадзян. Пракуратурай раёна сумесна з праваахоўнымі і кантралюючымі органамі працягваецца работа па процідзеянні карупцыйным праявам, прафілактыцы правапарушэнняў, захаванні асабістых і маёмасных правоў грамадзян.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
юрыст 1 класа А.С. Дейнека