31 ліпеня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. У Беларусі да асенне-зімовага ацяпляльнага сезона заменена 356,7 км цепласетак, або 47% ад гадавога плана. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Тамара Заяц. Усяго сёлета плануецца замяніць 765 км цеплавых сетак, з іх 125 км у Брэсцкай вобласці, 110 км – у Віцебскай, 120 км – у Гомельскай, 95 км – у Гродзенскай, 138 км – у Мінскай, 125 км – у Магілёўскай вобласці, 52 км будзе перакладзена ў Мінску. Паводле даных спецыяліста, у краіне заменена 81,1 км сетак водаправода (54% задання на год) і 16,3 км каналізацыйных сетак (43%). Таксама ажыццёўлены рамонт 175 воданапорных вежаў (55%), 631 артэзіянскай свідравіны (75%) і 466 помпаў (72%). Што тычыцца падрыхтоўкі жылога фонду да ацяпляльнага сезона, спецыяліст паведаміла, што ў Беларусі адрамантавана 981,9 тыс. кв. м даху (51% гадавога задання), а таксама 381,9 тыс. пагонных метраў стыкаў сценавых панэляў (63%). Акрамя таго, у сістэме ЖКГ Беларусі цяпер маецца 982,9 тыс. шчыльных куб. м драўнянага паліва (дровы і драўняная шчэпка), або 61% гадавога задання. "Службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі прыкладаюць усе намаганні, каб пачаць ацяпляльны перыяд цалкам гатовымі", - запэўніла начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі.

БЕЛТА