За гады, якія прайшлі пасля аварыі на ЧАЭС, у забруджаных радыенуклідамі лясах адбыліся змены радыяцыйнай абстаноўкі: распад кароткажывучых і міграцыя ўглыб глебы кароткажывучых ізатопаў прывялі да зніжэння ўзроўню гама-выпраменьвання, а значыць, натуральнага радыёактыўнага фону.

За гады, якія прайшлі пасля аварыі на ЧАЭС, у забруджаных радыенуклідамі лясах адбыліся змены радыяцыйнай абстаноўкі: распад кароткажывучых і міграцыя ўглыб глебы кароткажывучых ізатопаў прывялі да зніжэння ўзроўню гама-выпраменьвання, а значыць, натуральнага радыёактыўнага фону. У той жа час моцнымі назапашвальнікамі радыенуклідаў застаюцца дары лесу, асабліва грыбы і ягады. Да грыбоў, якія слаба назапашваюць радыенуклід цэзій-137, адносяцца: апенька, дажджавік, шампіньён, строчок; да сярэдне назапашвальных – лісічка, белы грыб, падасінавік, падбярозавік; да моцна назапашвальных – грузд, рыжык, хвалюшка, зялёнка; акумулятарамі з'яўляюцца: польскі грыб, маслёнак, мохавік. Варта адзначыць, што ў шапачках грыбоў канцэнтрацыя радыенуклідаў у 1-2 разы вышэй, чым у ножках.

Па інтэнсіўнасці назапашвання цэзію-137 у парадку павелічэння дзікарослыя ягады можна размясціць наступным чынам: каліна, рабіна, суніцы, ажыны, маліны, брусніцы, чарніцы. Больш за ўсё назапашваюць радыенукліды журавіны і чарніцы. Пры роўных умовах росту чарніцы назапашваюць цэзій-137 у 2-3 разы больш, чым маліны і суніцы.

Як знізіць утрыманне радыенуклідаў у грыбах і ягадах?

Сабраныя грыбы неабходна ачысціць ад моху, глебы, зняць скурку з шапачкі, добра прамыць праточнай вадой. Вымачыць у 2% растворы паваранай солі на працягу некалькіх гадзін і адварыць у салёнай вадзе на працягу гадзіны. Прыкладна праз кожныя 15 хвілін зліваць адвар. Дадаць у ваду сталовы воцат або цытрынавую кіслату. Кіслае асяроддзе павялічвае пераход радыенуклідаў у адвар. Гэтыя нескладаныя мерапрыемствы зніжаюць утрыманне радыенуклідаў у 10-15 разоў. У працэсе сушкі канцэнтрацыя радыенуклідаў павялічваецца.

Калі канцэнтрацыя радыенуклідаў у ягадах невялікая, іх можна выкарыстоўваць для прыгатавання кампотаў. Ягады кіпяцяць у цукровым сіропе, сумесь працаджваецца, вадкасць закочваецца, а ягады адкідваюцца. Не варта гатаваць джэмы і варэнні, а таксама ўжываць у ежу лясныя ягады з канцэнтрацыяй радыенуклідаў вышэй за дапушчальныя нормы.

Як пераканацца ў тым, што ягады і грыбы, сабраныя ў лесе або набытыя

на

на рынку, бяспечныя для здароўя?

Пры куплі дзікарослых грыбоў і ягад на рынку патрабуйце даведку лабараторыі аб утрыманні радыенуклідаў. Папрасіць даведку - законнае права кожнага пакупніка. Прадаставіць даведку - абавязак прадаўца: на атрыманне такога дакумента ў лабараторыі прадавец не затраціць шмат часу і сродкаў.

Абавязкова правядзіце радыяцыйны кантроль сабранай дзікарослай прадукцыі!

Праверыць дзікарослыя ягады і грыбы на ўтрыманне радыенукліда цэзій-137 можна ў пункце радыялагічнага кантролю Дзяржаўнай установы «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (г. Лепель, вул. Вайсковая, 69-а). Аб'ём пробы павінен складаць не менш за 1 кг. Даследаванні дароў лесу, сабраных для ўласнага спажывання, праводзіцца бясплатна.

         Няхай дары лесу прыносяць толькі карысць вашаму арганізму!

Падрыхтаваў: загадчык лабараторным аддзелам ДУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Таццяна Шаманідзі