Духоўную літаратуру, аўдыё- і відэапрадукцыю, абразы, прадметы хатняга царкоўнага ўжытку, сувеніры змогуць набыць лепельчане на праваслаўнай выстаўцы-кірмашы «Радасць Слова».
Духоўную літаратуру, аўдыё- і відэапрадукцыю, абразы, прадметы хатняга царкоўнага ўжытку, сувеніры змогуць набыць лепельчане на праваслаўнай выстаўцы-кірмашы «Радасць Слова».
«Радасць слова», якая праводзіцца Выдавецтвам Беларускага Экзархата з 2011 года, ужо пабывала не толькі ў многіх гарадах нашай краіны, але і ва Украіне, Расіі. У межах «Дзён праваслаўнай пісьменнасці», прымеркаваных да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі і 1150-годдзя стварэння славянскай азбукі, гэтая выстаўка-кірмаш пройдзе ў нашым горадзе з 26 лістапада па 1 снежня ў выставачным павільёне на гарадской плошчы.
Лепельчане змогуць азнаёміцца з факсімільнымі выданнямі кніжных шэдэўраў сярэднявечнай духоўнай культуры Беларусі, выпушчанымі Выдавецтвам Беларускага Экзархата («Полацкае Евангелле» канца ХII - пачатку ХIII стагоддзяў, «Слуцкае Евангелле» ХVI стагоддзя, «Жыціе благаслаўлёнай Еўфрасінні, ігуменні манастыра ў горадзе Полацку» ХII стагоддзя). У межах выстаўкі пройдуць мерапрыемствы рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы «Сям'я – Адзінства – Айчына». Адзін з гутарак «Праваслаўнага лекторыя» – размова са старэйшакласнікамі пра любоў і шлюб. «Літаратурную гасцёўню газеты «Уваскрэсенне» ў цэнтральнай бібліятэцы 28 лістапада правядзе галоўны рэдактар гэтага духоўна-асветніцкага выдання Алена Міхаленка. Лепельчан таксама чакае сустрэча ў бібліятэцы 29 лістапада з вядомым сцэнарыстам і рэжысёрам мастацкіх фільмаў «Прытчы», «Прытчы-2» Віталем Любецкім. Завершыць гэту падзею канцэрт мужчынскага вакальнага ансамбля «Дабравест» у раённым Доме культуры 30 лістапада.
Выстаўка будзе працаваць кожны дзень з 10.00 да 19.00. Уваход вольны. Дарэчы, яе наведвальнікі змогуць задаць хвалюючыя пытанні дзяжурнаму свяшчэнніку.