Для павышэння пазнавальнага інтарэсу малодшых школьнікаў да экалогіі Лепельскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з класным кіраўніком 2 «В» гімназіі імя І.М. Ерашова г. Лепеля было праведзена цікавае мерапрыемства - Тыдзень экалогіі.
Для павышэння пазнавальнага інтарэсу малодшых школьнікаў да экалогіі Лепельскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з класным кіраўніком 2 «В» гімназіі імя І.М. Ерашова г. Лепеля было праведзена цікавае мерапрыемства - Тыдзень экалогіі. Вучням была прапанавана вясёлкавы тыдзень:
Аўторак - Дзень Зялёнай планеты;
Серада - дзень Сіняга неба і Блакітнай вады;
Чацвер - дзень Жоўтага сонца;
Пятніца - дзень Чырвонай кнігі.
У кожны з гэтых дзён дзеці павінны былі выкарыстоўваць элемент адзення, банты, гальштукі адпаведнага колеру.
У тэматычныя дні маленькія грамадзяне атрымлівалі веды аб сувязі Чалавека і Прыроды, неабходнасці беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, прыродных рэсурсаў.
Падобнае мерапрыемства выглядала па-вясноваму маляўніча. Юныя лепельчане ў маляўнічых уборах актыўна і бадзёра падтрымалі ідэю і мерапрыемства атрымалася святочным, вясёлым і добрым.
Сапраўды, дабрыня, клопат і беражлівыя адносіны да ўсяго жывога павінны прывівацца з дзіцяці. Правядзенне ў школьных сценах мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці дазволіць падрастаючаму пакаленню папоўніць багаж ведаў аб навакольным свеце, развіць і прымножыць цікавасць да пытанняў экалогіі, важнасці захавання прыгажосці і разнастайнасці жыцця на Зямлі.