Школьнае харчаванне - вечная тэма. Як атлетам для перамогі, так і школьнікам важна харчавацца правільна для таго, каб вучыцца добра.

Школьнае харчаванне - вечная тэма. Як атлетам для перамогі, так і школьнікам важна харчавацца правільна для таго, каб вучыцца добра.

У 2023/2024 навучальным годзе працягнула сваю працу раённая камісія па кантролі за арганізацыяй харчавання ва ўстановах адукацыі. 20 лістапада 2023 года камісія наведала аб'ект грамадскага харчавання ДУА "Бароўская сярэдняя школа імя Г.К.Жукава Лепельскага раёна".

Прыбылі прадстаўнікі кантралюючага органа на аб'ект харчавання падчас абеду. На абед былі прыгатаваны рассольнік "ленінградскі" са смятанай, макаронныя вырабы адварныя, катлета сечаная з птушкі, салат з белакачаннай капусты з морквай і сок.

Ацаніць высокі ўзровень работы каманды школьнай сталовіцы можна па чыстых талерках, якія вучні пакінулі пасля сябе.

Асаблівая ўвага была звернута на захаванне санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму на харчаблоку і арганізацыю вытворчага кантролю пры прыёмцы і захоўванні харчовых прадуктаў і харчовай сыравіны.

Таксама хочацца адзначыць, што з 1 верасня бягучага года ўстанова перайшла на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання вучняў.

Ганна Мацейка, памочнік урача-гігіеніста Лепельскага раённага ЦГіЭ. Газета "Лепельскі край"