Перад пачаткам сходу лепельцам быў прадэманстраваны фільм «Спосабы ўцягвання непаўналетніх у незаконны абарот наркотыкаў».
Перад бацькамі вучняў гарадскіх школ выступілі: намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Вераніка Хомбак, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Лепельскага райвыканкама Таццяна Часнокава, першы намеснік начальніка Лепельскага РАУС – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Дзмітрый Аржанік, а таксама ўрач-псіхіятр-нарколаг УАЗ «Лепельская ЦРБ» Наталля Скавародка.
Паважаныя бацькі, пастаянна тлумачце дзіцяці, што адзінае рашэнне, якое дазваляе пазбегнуць медыцынскіх і прававых наступстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, ніколі, ні пры якіх абставінах не звязвацца з імі! - адзначыла Вераніка Хомбак.