Завяршыўся чэмпіянат раёна па валейболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд. У мужчынскай сетцы было дзевяць каманд, таму валейбольнае процістаянне зацягнулася. Барацьба была найвострэйшай.
Завяршыўся чэмпіянат раёна па валейболе сярод жаночых і мужчынскіх каманд. У мужчынскай сетцы было дзевяць каманд, таму валейбольнае процістаянне зацягнулася. Барацьба была найвострэйшай. Напрыклад, адзін з сэтаў паміж «Жамчужынай» і «Энергетыкам» завяршыўся з лікам 35:33. Знайшлося месца і для індывідуальных подзвігаў: «Энергетык» выйграў у другім сэце у РАНС (25:6), Анатоль Галер з каманды-пераможцы набраў 17 ачкоў на падачы. Каманды аграрна-тэхнічнага каледжа, «Жамчужыны» і «Энергетыка» набралі па 12 ачкоў. Дадатковыя паказчыкі вывелі на трэцяе месца «Энергетык», другое месца заняла «Жамчужына». Перамаглі спартсмены аграрна-тэхнічнага каледжа.
Яўген МУДРЫ.