З мэтай папулярызацыі руху юных ратавальнікаў пажарных 13 красавіка на базе Лепельскага РАНС прайшоў чарговы раённы злёт клубаў юных ратавальнікаў-пажарных.

З мэтай папулярызацыі руху юных ратавальнікаў пажарных 13 красавіка на базе Лепельскага РАНС прайшоў чарговы раённы злёт клубаў юных ратавальнікаў-пажарных. У спаборніцтвах удзельнічала чатыры каманды: ДУА «Гімназія ім. І.М.Ерашова», ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Лепеля, ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Лепеля» і ДУА «Бароўская сярэдняя школа». З прывітальным словам да ўдзельнікаў раённага злёту звярнуўся намеснік начальніка аддзела Хацкевіч Міхаіл Міхайлавіч, пажадаўшы юным ратавальнікам поспехаў і сумленнай барацьбы. Пасля жараб'ёўкі каманды прыступілі да спаборніцтваў. Хлопцы спаборнічалі ў такіх конкурсах як «Агляд строю», «Візітная картка», «Відэаролік», «Знаток» і «Пад'ём па штурмавой лесвіцы ў акно 2-га паверха навучальнай вежы». Усе конкурсы праходзілі ў яркай і бескампраміснай барацьбе паміж камандамі, якія спаборнічалі, аднак, у кожным з іх на крок наперадзе была каманда «Іскра» гімназіі ім. І.М.Ерашова, якая заняла выніковае першае месца і прадставіць Лепельскі раён на зональным туры.