У нядаўнім інтэрв'ю вядомы беларускі археолаг Бубенка распавядала, што ў 1998 годзе яна разам са студэнтамі была на раскопках гарадзішча Камень у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.

У нядаўнім інтэрв'ю вядомы беларускі археолаг Бубенка распавядала, што ў 1998 годзе яна разам са студэнтамі была на раскопках гарадзішча Камень у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.

Частка матэрыялаў, знойдзеных там, былі вывучаны і апублікаваны археолагам, а частка – чакала свайго часу. І вось нядаўна Таццяна Бубенька перабірала знаходкі і звярнула ўвагу на кераміку, нехарактэрную для нашых земляў. З знойдзеных фрагментаў склеіла цэлы гаршчок і зразумела, што гэта кераміка заходніх славян. Гісторык пракансультавалася з калегамі з Акадэміі навук, і яны пацвердзілі інфармацыю.

Пра што сведчаць гэтыя знаходкі? Яны ўказваюць на тое, што заходнія славяне з тэрыторыі Польшчы прасоўваліся на нашы землі і засялялі іх.

Каб адшукаць яшчэ больш матэрыялаў, Таццяна Станіславаўна праз амаль 20 гадоў разам са студэнтамі-валанцёрамі зноў адправілася на раскопкі на Лепельшчыну.

Археолагі разбілі лагер прама на гарадзішчы Камень – у цэнтры вялікай гары, адкуль адкрываецца цудоўны від навакол. Калісьці тут размяшчалася царква, да сённяшняга дня захаваліся прыступкі, якія калісьці вялі да храма, устаноўлены крыж.

«Гарадзішча Камень вядома з 50-х гадоў мінулага стагоддзя, – распавяла Таццяна Бубенька. – Гэтая тэрыторыя, зыходзячы з археалагічных знаходак, была заселена ў раннім жалезным веку і жыццё тут працягвалася да позняга сярэднявечча. Пра гэта сведчаць знойдзеныя рэшткі рэчаў, манеты, посуд».

Па словах археолага, за 19 гадоў, пакуль яна тут не была, рэльеф мясцовасці змяніўся, усё зарасло кустамі, і валанцёрам няпроста было вызначыць, дзе трэба капаць.

«У цэнтры паселішча нашых продкаў знаходзілася лабнае месца – плошча, мог быць свіран, – распавяла Таццяна Бубенька. – А вось жылыя дамы размяшчаліся па схіле, бліжэй да краю пляцоўкі. Таму мы тут і капаем. Да таго ж, нам давялося адступіць яшчэ далей, каб не закрануць пахаванні, якіх тут каля былой царквы каля сарака – іх мы знайшлі яшчэ ў 1998 годзе».

Археолагі прыехалі на гарадзішча ўсяго на пару тыдняў. За гэты час ім неабходна зрабіць нямалае раскоп, каб знайсці жыллё, развал печы-каменкі яны ўжо выявілі.