Адпаведнае распараджэнне падпісана ў Віцебскім аблвыканкаме.
Адпаведнае распараджэнне падпісана ў Віцебскім аблвыканкаме. З 17 снежня па 8 студзеня ва ўсіх рэгіёнах і ў абласным цэнтры запланавана правядзенне па выхадных днях святочных кірмашоў па продажы харчовых і нехарчовых тавараў з удзелам сельгасвытворцаў, арганізацый прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання.
Ёлачныя базары пачнуць працу 23 снежня. Натуральныя елкі і сосны можна будзе набыць у месцах, узгодненых гаррайвыканкамамі.
З 1 снежня аб'екты гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання будуць працаваць у святочным афармленні, актывізуюцца распродажы, рэкламныя акцыі і зніжкі на тавары і паслугі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by