Як арганізавана работа па грамадзянска- патрыятычным выхаванні дзяцей, лепельчане ўбачылі на свае вочы, наведаўшы гімназію г. Лепеля. Дэпутатаў сустрэлі духмяным караваем і соллю.

Тут выступілі выхаванцы, навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі са статусам "Школа міру" - дзіцячага сада N 9 г. Лепеля, а таксама сярэдняй школы N 3.

Яркім, упэўненым і паказальным сёння было і выступленне ваенна-патрыятычнага клуба "Кананір" Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна. Гледзячы на гэтых рабят, разумееш - менавіта так выхоўваюць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, удасканальваюць фізічную культуру навучэнцаў, фарміруюць асабістыя якасці, неабходныя для службы ў арміі.

Пацвярджэннем маштабнай і сур'ёзнай работы ўстаноў сталі таксама выступленні Валерыя Тухто, настаўніка гісторыі, кіраўніка клуба "Слабадскія следапыты" Слабадской сярэдняй школы, а таксама Андрэя Зінкевіча, кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні гімназіі г.Лепеля.