Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які здзейсніў злачынства па арт. 371-2 КК Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянін Расійскай Федэрацыі ў маі 2018 года, а затым у кастрычніку 2018 года быў асуджаны судом Лепельскага раёна па арт. 371-2 КК Рэспублікі Беларусь да арышту, пасля чаго ён быў папярэджаны аб крымінальнай адказнасці, калі вернецца ў Рэспубліку Беларусь раней за ўстаноўлены тэрмін, і быў высланы з Рэспублікі Беларусь. Пэўны час ён знаходзіўся ў Расійскай Федэрацыі, аднак вырашыў вярнуцца ў лютым 2019 года ў в. Бароўка, каб наведаць маці і айчыма. Пасля прыезду дадому ўвесь час знаходзіўся дома, з незнаёмымі не меў зносін. Вырашыў паехаць у г. Лепель, каб даведацца расклад аўтобусаў да г. Смаленска, перад выхадам выпіў спіртных напояў і ў г. Лепелі быў затрыманы супрацоўнікамі Лепельскага РАУС.

Як у ходзе папярэдняга расследавання, так і ў ходзе судовага расследавання грамадзянін Расійскай Федэрацыі сваю віну прызнаў цалкам і шчыра раскаяўся.

Судом Лепельскага раёна грамадзянін Расійскай Федэрацыі прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 371-2 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.