Так, раней судзімы В., які мае не знятую і не пагашаную судзімасць, у групе асоб па папярэдняй змове з яшчэ трыма саўдзельнікамі, з тэрыторыі аўтастаянкі Лепельскага райпо...

Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да групы асоб, якія здзейснілі злачынства, прадугледжанае ч. 3 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Так, раней судзімы В., які мае не знятую і не пагашаную судзімасць, у групе асоб па папярэдняй змове з яшчэ трыма саўдзельнікамі, з тэрыторыі аўтастаянкі Лепельскага райпо, разбіўшы бакавое шкло аўтамашыны «Mazda 3» без рэгістрацыйных знакаў і для далейшага перамяшчэння пярэдняй восі на лафеце, які знаходзіцца ў зчэпцы з аўтамашынай «Фальксваген», наўмысна, з карыслівых меркаванняў, таемна выкралі вышэйназваны аўтамабіль «Mazda 3», прызнаны 03.01.2012 рэчавым доказам па крымінальнай справе і перададзены на адказнае захоўванне ў Лепельскі РАУС, пасля чаго з месца здарэння збеглі, маёмасцю распарадзіліся на сваё меркаванне.

У ходзе судовага следства ўсе чацвёра абвінавачваных цалкам прызналі сваю віну, а таксама пакрылі шкоду па дадзенай крымінальнай справе.

З улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы судом Лепельскага раёна чацвёра маладых людзей прызнаны вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь (таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж), здзейсненае групай асоб, у буйным памеры) і раней судзімаму В, канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады 1 месяц з канфіскацыяй усёй маёмасці, з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, тром саўдзельнікам прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады, з канфіскацыяй усёй маёмасці, з прымяненнем адтэрміноўкі выканання асноўнага пакарання на 3 гады кожнаму. Таксама трое саўдзельнікаў абавязаны ў вольны ад працы час выканаць грамадска карысныя работы, кожным у аб'ёме 120 гадзін.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Стажор на пасадзе старэйшага памочніка
пракурора Лепельскага раёна А.С. Рудзіс