Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнкі в. Плісы, Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці, якая здзейсніла злачынства па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнкі в. Плісы, Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці, якая здзейсніла злачынства па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Жанчына, маючы намер на наўмыснае, бязвыплатнае, проціпраўнае завалоданне чужой маёмасцю, з карыслівых меркаванняў, шляхам узлому аконнай рамы, пранікла ў дом свайго прыяцеля, адкуль наўмысна, шляхам крадзяжу, таемна выкрала маёмасць, якая належыць пацярпеламу, а менавіта: жаночую куртку коштам 75 рублёў, дзіцячую куртку коштам 65 рублёў, пару жаночых ботаў коштам 22 рублі, сумку, якая не мае матэрыяльнай каштоўнасці для пацярпелага, прычыніўшы яму матэрыяльную шкоду на агульную суму 162 рублі, пасля чаго з месца здзяйснення злачынства знікла, выкрадзеным маёмасцю распарадзілася на сваё меркаванне.

У ходзе папярэдняга расследавання шкода пацярпеламу ў поўным аб'ёме была кампенсавана.

Судом Лепельскага раёна жанчына прызнана вінаватай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, што складае 735 рублёў.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да мужчыны, які здзейсніў злачынства па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да мужчыны, які здзейсніў злачынства па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.

Так, 30 лістапада 2017 года шляхам свабоднага доступу, праз незачыненыя дзверы, пранік у дом, адкуль таемна выкраў, якія належаць грамадзяніну М., 4 бутэлькі гарэлкі «За ўдачу», 3 бутэлькі гарэлкі «Трыумф Аблепіхавая», 3 бутэлькі гарэлкі «Святочная», на агульную суму 21 рубель 45 капеек, пасля чаго з месца злачынства знік, і выкрадзеным маёмасцю распарадзіўся на сваё меркаванне.

Матэрыяльная шкода пацярпеламу была прычынена на агульную суму 71 рубель 95 капеек.

У ходзе папярэдняга расследавання і судовага следства мужчына віну ў зробленым прызнаў цалкам.

Судом Лепельскага раёна мужчына прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь, яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы з прымяненнем у адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК прымусовых мер бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.

Іскавыя патрабаванні грамадзяніна М. аб спагнанні з абвінавачанага у пакрыцці матэрыяльнай шкоды, прычыненай злачынствам, задаволены судом у поўным аб'ёме.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Стажор на пасадзе старэйшага памочніка
пракурора Лепельскага раёна
А.С. Рудзіс