Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца в. Задоры Лепельскага раёна, які здзейсніў злачынства па арт. 185 КК Рэспублікі Беларусь.
У вячэрні час у адзін з дзён лістапада ўраджэнец в. Задоры, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, на глебе раптоўна ўзніклых непрыязнальных асабістых адносін са сваёй жонкай, маючы намер прымусіць яе да выканання пэўных дзеянняў, а менавіта прайсці з ім у пакой і легчы з ім спаць, шляхам аказання на яе псіхічнага ўздзеяння і падаўлення яе волі, без мэты здзяйснення забойства і прычынення ёй цяжкіх цялесных пашкоджанняў, утрымліваючы ў руках розныя прадметы, неаднаразова выказваючы ў адрас жонкі вусныя пагрозы забойства і прымянення гвалту, у пацвярджэнне сур'ёзнасці сваіх намераў, прыстаўляў прадметы да частак цела сваёй жонкі, а калі жонка выбегла з дома, дагнаў яе на прысядзібным участку і прымусіў вярнуцца ў дом.
Ураджэнец в. Задоры растлумачыў, што выпіваў увечары ў свой выхадны дзень, убачыўшы, што жонка легла спаць на канапе з непаўналетнім сынам, стаў патрабаваць, каб яна пайшла спаць з ім. Аднак жонка крычала, што не пойдзе з ім спаць, тады ён стаў бегаць на кухню і браць розныя кухонныя прадметы, якімі спрабаваў нанесці цялесныя пашкоджанні, крычаў і пагражаў жонцы, што заб'е яе. Жонка выбегла з дома, ён пабег за ёй, дагнаў і завёў назад у дом.
У ходзе папярэдняга расследавання і судовага следства ўраджэнец в. Задоры віну ў зробленым прызнаў цалкам.
Судом Лепельскага раёна мужчына прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 185 КК Рэспублікі Беларусь, яму і прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 200 гадзін.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора Лепельскага раёна А.С. Рудзіс