Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да ўраджэнца г. Лепеля, які здзейсніў злачынства па ч. 3 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь.
Раней судзімы за ухіленне ад утрымання дзяцей ураджэнец г. Лепеля 1974 года нараджэння, абавязаны па вызначэнні аб судовым загадзе да выплаты аліментаў на ўтрыманне свайго непаўналетняга сына К, 2007 года нараджэння, з мая 2018 года па кастрычнік 2019 года наўмысна ўхіляўся больш за тры месяцы на працягу года ад выплаты сродкаў на ўтрыманне свайго непаўналетняга сына. Афіцыйна нідзе не працаваў, ніякіх мер да працаўладкавання, пагашэння запазычанасці і выплаты сродкаў на ўтрыманне сына не прымаў, у выніку чаго ў яго ўтварылася запазычанасць па аліментах 16 месяцаў, чым ён істотна парушыў канстытуцыйнае права сваіх дзяцей на годны ўзровень жыцця, уключаючы дастатковае харчаванне, адзенне, жыллё і пастаяннае паляпшэнне неабходных для гэтага ўмоў.
У ходзе папярэдняга і судовага следства ўраджэнец г. Лепеля сваю віну ў зробленым прызнаў цалкам і шчыра раскаяўся.
Судом Лепельскага раёна ўраджэнец г. Лепеля прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 174 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяцы.
Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.
Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.