Разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара в. Бароўка, які здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 206 КК Рэспублікі Беларусь.

Жыхар в. Бароўка ў пачатку красавіка 2019 года сумесна з пацярпелым Т. знаходзіліся на возеры ў в. Бароўка, там жа з імі былі мясцовыя дзеці. Дзеці пачалі жартаваць з нагоды адкрыцця купальнага сезона, а абвінавачаны кінуў аднаго з дзяцей у ваду, вырашыўшы такім чынам падтрымаць жарт. На гэтай глебе ў жыхара в. Бароўка і пацярпелага Т. адбыўся канфлікт, у выніку якога пацярпеламу Т. былі нанесены ўдары кулаком у твар і нагой у вобласць грудной клеткі. Пасля жыхар в. Бароўка дастаў з унутранай кішэні курткі пацярпелага Т. кашалёк, з якога дастаў грашовыя сродкі і забраў іх сабе.

Як у ходзе папярэдняга расследавання, так і ў ходзе судовага расследавання жыхар в. Бароўка сваю віну ў крадзяжы грашовых сродкаў не прызнаў. Тлумачыў, што грошы збіраўся вярнуць пазней, бо ўвечары яны з пацярпелым хацелі распіць алкагольныя напоі.

Судом Лепельскага раёна жыхар в. Бароўка прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 206 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год 6 месяцаў. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК прыменены прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Дадзены прыгавор суда Лепельскага раёна ўступіў у законную сілу.

Памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Рудзіс А.С.