10 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рацыён жывёлы ў Віцебскай вобласці з-за маразоў павялічаны на 20%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Для забеспячэння захаванасці жывёл усіх відаў на перыяд паніжаных тэмператур прынята рашэнне аб павелічэнні рацыёну іх харчавання на 20% і павышэння выдачы канцэнтраваных кармоў. Таксама 20 тыс. галоў моладзі да месячнага ўзросту пераведзены на ўтрыманне ў памяшканні, арганізавана паенне гэтых жывёл цёплай вадой і выпойка заменнікам суцэльнага сухога малака.
Акрамя таго, на жывёлагадоўчых комплексах уцяплілі памяшканні даільных залаў, дзвярэй, вокнаў, наладжаны падвоз вады ў гаспадарках, дзе зафіксавана яе падмярзанне. На выпадак непрадбачаных сітуацый арганізаваны дзяжурствы аварыйных брыгад і падрыхтавана неабходнае абсталяванне для абагрэву памяшканняў. "Прынятыя меры дазволілі пазбегнуць выпадкаў замярзання жывёлы або пагаршэння захаванасці моладзі", - заключылі ў камітэце.-0-
БЕЛТА
Рацыён жывёлы ў Віцебскай вобласці з-за маразоў павялічаны на 20%
10.2.20120 праглядаў