Знакамітыя людзі Лепельшчыны

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Нарадзіўся 18.11.1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна
У 1956 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў у рэдакцыях раённых газет у Давыд-Гарадку, Каменцы, Клімавічах, Рагачове. Галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”, быў рэдактарам у выдавецтве «Беларусь». Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Паэт з вялікім грамадзянскім пафасам.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы класічнай і сучаснай рускай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай паэзіі.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
У 1988 годзе яму прысвоена Дзяржаўная прэмія.


Кляштарны Тодар Тадоравіч

Нарадзіўся 11.03.1903 года ў вёсцы Парэчча Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся на рабфаку ў Оршы. У 1931 годзе скончыў літаратурна – лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Быў членам “Маладняка”, “Узвышша”, БелАПП. Восенню 1936 года быў арыштаваны. 29.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 30.10.1937 года. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Першыя вершы надрукаваў у 1925 годзе (часопіс “Аршанскі маладняк”). Выйшлі зборнікі вершаў “Кляновыя завеі” (1927), “Светацені” (1928), “Ветразі” (1929), “Праз шторм і штурм” (1934), паэма “Палі загаманілі” (1930), і кніжка - малюнак для дзяцей “Пра зайца, ваўка і мядзведзя” (1935). У 1960 годзе выйшла кніга паэзіі “Залатое вязьмо”, у 1970 – Выбраныя творы.
Пераклаў на беларускую мову раман Ф.Панферова «Брускі» (з М.Багуном, ч. 1, 1932), асобныя творы У. Маякоўскага, М. Асеева, А. Безыменскага, М. Галоднага, А. Лахуці. Л. Первамайскага.


Дудо Пётр Дзмітрыевіч

Нарадзіўся 4 верасня 1911 года ў вёсцы Забалацце Лепельскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1935 года – у Чырвонай Арміі. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску ў 1940 годзе. З 1940 года – намеснік рэдактара газеты “Вольная праца” (Беласток), з 1949 г. – карэспандэнт газеты «Во славу Родины». Аўтар нарысаў, апавяданняў, аповесці “Першы салют” (1959 год.), сатырычнай камедыі “Чортаў тузін” (1963 год.). Узнагароджаны 4 ордэнамі, медалямі. Памёр у 1958 г.


Мароз Іосіф Кандрацьевіч

Нарадзіўся ў 1856 г. у вёсцы Бачэйкава Лепельскага павета. Яго бацька быў прыгонным бачэйкаўскага памешчыка Ціханавецкага.
У 1888 годзе Іосіф Кандрацьевіч купіў у віцебскага губернскага казначэя Мерлінга хутар Фатынь. Пасля гэтага тут пачынаецца будаўніцтва жылога дома, падсобных памяшканняў, цяпліц. Іосіф Кандрацьевіч ставіў шматлікія досведы як у галіне паляводства, так і ў садаводстве.
У пладовым гадавальніку было больш за 100 сартоў яблынь і больш за 50 сартоў груш, дзясяткі костачкавых дрэў, шмат кустоў парэчак, агрэсту, маліны, суніц і інш.
У аранжарэі раслі: фінікавая пальма, высакародны лаўр, вінаград, кіпарысы і іншыя паўднёвыя расліны. Асноўнае месца ў дзейнасці Мароза займала садаводства.
Хутар Фатынь яшчэ ў першыя гады савецкай улады быў аб'яўлены доследна-даследчай гаспадаркай. Сюды часта прыходзілі вучні з настаўнікамі, сяляне з навакольных вёсак, дэлегацыі з іншых паветаў. Садоўнік, селекцыянер. Ён вывеў новы сорт яблыні – антонаўка салодкая, капусту белакачанную, суніцы рама́нтную. У пач. 20 ст. яго гаспадарка была прызнана лепшай сялянскай гаспадаркай паўночна-заходняга краю. Браў удзел у шматлікіх сельска-гаспадарчых выстаўках, дзе атрымліваў розныя ўзнагароды.
У сваёй дзейнасці Мароз Іосіф Кандрацьевіч карыстаўся дасягненнямі вядомых рускіх вучоных і даследчыкаў. З многімі ён вёў шматгадовую перапіску. У канцы 1920-х быў вымушаны прадаць рэшткі гаспадаркі і з'ехаць у Сібір, дзе і памёр у 1933 г.


Туфтоў Іван Мікалаевіч

Нарадзіўся 24,12,1912 года ў вёсцы Гарадзінец Лепельскага раёна. На фронце з 1941 года. Кулямётчык, радавы. Адзначыўся ў баях за вызваленне Украіны. У сакавіку 1944 г. падчас пераправы савецкіх войскаў праз Паўднёвы Буг агнём кулямёта знішчыў дзве кулямётныя кропкі ворага, на самаробным плыце перавёз кулямёт і ў баях за плацдарм знішчыў больш за 20 гітлераўцаў. 22,09,1944 года ў раёне горада Магілёў – Падольскі з кулямётам фарсіраваў Днепр і працягнуў наступленне.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 13,09,1944 года. Памёр 21,07, 1974 года.


Ялугін Павел Уладзіміравіч

Нарадзіўся 02,09,1910 года ў вёсцы Янова Лепельскага раёна. Скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча. З 1941 года на Паўночна – Заходнім, Сталінградскім і 3-м Украінскім франтах. Удзельнік абароны Севастопаля. Гвардзейскі капітан, камандзір стралковага батальёна. Адзначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра каля Дняпрапятроўска.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 09,03,1944 года. Падпалкоўнік. Жыў у Маскве. Памёр 22.03.1990 г. Пахаваны ў вёсцы Суша Лепельскага раёна.


Ерашоў Іван Міхайлавіч

Нарадзіўся 26,09,1911 года ў горадзе Лепелі. Скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум, Сталінградскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, Ваенна-паветраную акадэмію. Працаваў настаўнікам. На фронце з мая 1943 года. Камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў на Курскай дузе, вызвалення Украіны. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, Ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 04,02,1944 года. Памёр у 1948 годзе. Пахаваны ў горадзе Наваполацку. СШ №2 горада Лепеля носіць яго імя.


Квіцінскі Вячаслаў Антонавіч

Нарадзіўся 25,11,1920 года ў вёсцы Антавільня Лепельскага раёна. Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Удзельнік савецка – фінскай вайны 1939-1940 гадоў. З 1941 года на Паўднёва – Заходнім фронце. З кастрычніка 1941 года член Наваград – Валынскай падпольнай арганізацыі. Затым кулямётчык, кіраўнік дыверсійнай групы 1-га Валынскага атрада, які дзейнічаў на Украіне і Беларусі, у Польшчы, Чэхаславакіі, пазней асобнай партызанскай брыгады імя Клімента Готальда.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 02,05,1945 года.


Занько Фёдор Пятровіч


Тамашэвіч Мікалай Мікалайевіч

Нарадзіўся 13.05.1921 года ў вёсцы Новыя Валосавічы Лепельскага раёна. З 1941 года на фронце. Удзельнік баёў у Эстоніі, Запаляр'і. Камандзір танка гвардыі малодшы лейтэнант вызначыўся ў баях за вызваленне Ленінградскай вобласці.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 28.08.1944 года. Да 1956 года служыў у Савецкай Арміі.


Занько Аляксандра Фёдараўна

Нарадзілася 10.11.1927 г. у в. Веляўшчына Лепельскага раёна. Скончыла Лепельскае педагагічнае вучылішча. Мінскі педагагічны інстытут ім. Горкага. З 1945 г. выхавацельніца Лепельскага дзіцячага дома, з 1951 г. настаўніца сярэдняй школы №2 г. Лепеля. Заслужаная настаўніца БССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1978 годзе. Узнагароджана ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памерла ў 1990 годзе. Пахавана ў г. Лепель.


Мазала Ганна Васільеўна

Нарадзілася 22.12.1925 года ў вёсцы Закаліўе Лепельскага раёна.
З 1944 года – калгасніца ў калгасе «Чырвоны прамень», брыгадзір паляводчай брыгады, свінарка, сакратар парторганізацыі калгаса ім. Жданава. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэлегат XXIV з'езда КПБ. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы атрымала ў 1966 годзе.


Кусцінскі Міхаіл Францавіч

Нарадзіўся 28.09.1829 года. Першапачатковую адукацыю атрымаў на Лепельшчыне, скончыў Віленскі дваранскі інстытут і юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Але асноўным заняткам выбраў не простую працу археолага. У 1859 годзе пачаў сваю навуковую дзейнасць раскопкамі на водападзеле паміж рэкамі Волга, Дняпро і Заходняя Дзвіна, на радзіме старажытных крывічоў. У 1855 г. канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Завідычы Лепельскага павета. У 1861 і 1883 гадах каля мяст. Кублічы знайшоў жалезныя сякеры, дзіды, гліняную лямпу. Свае матэрыялы раскопак фатаграфаваў і стварыў цэлую картатэку. Стварыў археалагічную карту Лепельскага павета, апублікаваў некалькі прац: «Аб курганах Лепельскага павета», «Заўвагі аб археалагічных раскопках у Віцебскай губерні», «Досвед археалагічных даследаванняў у Лепельскім павеце Віцебскай губерні», «Заўвагі аб знаходках у Віцебскай губерні ў курганах з трупаспаленнем». За вялікі ўклад у навуковыя даследаванні Лепельскага краю быў абраны член – карэспандэнт, а з 1874 г. – сапраўдны член Маскоўскага імператарскага археалагічнага таварыства. У 1875 г. быў абраны ганаровым міравым суддзёй Лепельскай акругі. Памёр у 1905 годзе.


Лобанок Уладзімір Елісеевіч

нарадзіўся 3 ліпеня 1907 года ў в. Востраў Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям'і селяніна. Беларус. Член КПСС з 1930 года. У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1931 года – аграном, памочнік наркама земляробства БССР, з 1933 года – аграном-эканаміст упаўнаважанага Наркамата саўгасаў СССР па БССР. З 1939 года – дырэктар Смальянскага сельгастэхнікума Віцебскай вобласці. З 1941 года – першы сакратар Лепельскага РК КПБ. У час Вялікай Айчыннай вайны У.Я. Лабанок – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. У жніўні 1941 – чэрвені 1944 гг. – першы сакратар Лепельскага падпольнага РК КПБ, адначасова, з сакавіка 1942 года – камандзір 68 партызанскага атрада, з жніўня 1942 года – камісар Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубова». У чэрвені 1943 года – камандзір Лепельскай партызанскай брыгады ім. Сталіна. Аказаў садзейнічанне савецкім войскам у вызваленні Беларусі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 16 жніўня 1943 года. У снежні 1943 года ўзначаліў аператыўную групу ЦК КПБ і БШПД па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. З чэрвеня 1944 года на кіруючай працы ў ЦК КПБ, старшыня Полацкага і Гомельскага аблвыканкамаў, Палескага абкама КПБ. У 1956 годзе скончыў вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1956 года – першы сакратар Віцебскага абкама КПБ. З 1962 года – першы намеснік старшыні Савета міністраў БССР. З 1974 года – намеснік старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. На шэрагу з'ездаў КПСС абіраўся членам цэнтральнай рэвізійнай камісіі, членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-10 скліканняў, намеснікам старшыні Савета Нацый Вярхоўнага Савета СССР. Жыў у Мінску. Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава 1 ступені, Айчыннай вайны 1 ступені, 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Аўтар кніг «У баях за Радзіму», 3 выданні, Мінск, 1964 г.; «Партызаны прымаюць бой», Мінск, 1976 год і інш.
Памёр 4 лістапада 1984 года.
Яго імем названы саўгас-тэхнікум у г. Мар'іна Горка, Лепельская СШ № 1, вуліцы ў г. Лепелі і г. Мінску


Матыль Уладзімір Якаўлевіч

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1927 года ў г. Лепель Віцебскай вобласці.
Скончыў у Свярдлоўску тэатральны інстытут і там жа завочна гісторыка-філалагічны факультэт універсітэта. Дзесяць гадоў прапрацаваў у тэатрах Урала і Сібіры, паставіў больш за 30 спектакляў на правінцыйнай сцэне і ў 27 гадоў стаў галоўным рэжысёрам свярдлоўскага ТЮГа.
Кінадэбют Мотыля адбыўся ў Таджыкістане. Яго фільм "Дзеці Паміра" (1963) прынёс яму аднадушнае прызнанне аўтарытэтнай крытыкі ў цэнтральнай прэсе. Другая яго праца - "Жэня, Жэнечка і Кацюша".
Эксперыментальная кінастудыя запрасіла апальнага рэжысёра на пастаноўку сцэнарыя "Пустыня"... Рускі "вестэрн" Мотыля "Белае сонца пустыні" (1969) аказаўся бестселерам як у нацыянальным, так і ў сусветным пракаце савецкай кінапрадукцыі.
В. Мотылю ўдаецца напісаць сцэнарый і зняць трагікамічную фантазію па матывах чэхаўскіх навелаў "Неверагоднае пары" (1984). Таксама для тэлебачання па сцэнарыі, напісаным ім сумесна з А. Салынскім, В. Мотыль паставіў двухсерыйны тэлефільм "Жыў-быў Шышлоў" (1987).
У 1990-я гады Мотыль у асноўным выступаў як мастацкі кіраўнік у фільмах маладых рэжысёраў («Ідэнтыфікацыя жаданняў», «Па Таганцы ходзяць танкі», «Страляючыя анёлы», «Камень» і інш.).
У кіно Мотыль вярнуўся толькі ў гады перабудовы, напісаўшы кінасцэнарый двухсерыйнай рамантычнай прыпавесці па матывах апавядання Ф. Іскандера і паставіўшы фільм "Развітаемся - пакуль добрыя" (1991). Адзінай стужкай, знятай у цяперашняй рэчаіснасці, стала карціна "Нясуць мяне коні" (1996),
Рэжысёр піша сцэнарыі не толькі для ўласных пастановак: "Гонар маю" напісаны сумесна з М. Захаравым для студыі "Малдова", а "Ахламон" (1994) - сумесна з Э. Рэджэнавым для туркменскай студыі. У 1997 годзе на конкурсе Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі В. Мотылю быў прысуджаны грант Прэзідэнта Расіі і створаны двухсерыйны сцэнарый гістарычнага кінарамана "Вянок закладнікаў лёсу".
З 1990-х гадоў Мотыль неаднаразова абіраўся ў праўленне Саюза кінематаграфістаў, ён з'яўляецца сакратаром Саюза кінематаграфістаў Масквы. Больш за дзесяць апошніх гадоў рэжысёр выкладае ў школах кіно, тэлебачання, вёў майстэрні Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў.
Мотыль ажыццявіў мастацкае кіраўніцтва пастановак кінадэбютантаў "Дзе ты, Багіра?" (Адэская кінастудыя, 1973), "Няма дыму без агню" (Туркменфільм, 1977), "Па Таганцы ходзяць танкі" (Студыя "Арс", 1991), "Ахламон" (Туркменфільм, 1995). Яму прысвоена званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Ррасіі (1992), узнагароджаны ордэнам Пашаны (1997). Праз амаль тры дзесяцігоддзі пасля выхаду карціны "Белае сонца пустыні" ён становіцца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Расіі. В.Мотыль таксама лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Рудакі за фільм "Дзеці Паміра" (Таджыкская ССР, 1964), Заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкістана (1998), ганаровы грамадзянін сталіцы рэспублікі - Душанбэ (1998). На розных фестывалях В.Мотыль удастойваўся многіх узнагарод: прыз Саюза кінематаграфістаў СССР за фільм "Дзеці Паміра", прыз Усесаюзнага кінафестывалю "Ленінград" (1964); прыз міжнароднага кінафестывалю ў Джакарце за фільм "Дзеці Паміра" (1965); ганаровы дыплом "Лепшыя фільмы свету" на міжнародным фестывалі 1977 года (Бялград, СФРЮ) за фільм "Зорка сцішлівага шчасця"; прыз фестывалю "Залаты Остап" (Пецярбург, 1995) за фільм "Белае сонца пустыні"; прыз тэлефестывалю "Залаты білет" (1996) за фільм "Белае сонца пустыні"; галоўны прыз фестывалю "Крымская кінарыўера" (Ялта, 1996) за фільм "Нясуць мяне коні"; прыз фестывалю "Лістапад" (Мінск, Беларусь, 1997) за фільм "Нясуць мяне коні".
В. Мотыль абраны сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН.


Данукалов Аляксей Фёдаравіч

Аляксей Фёдаравіч Данукалов нарадзіўся 29 лютага 1916 г. у сяле Новаросляеўка Наваўзденскага раёна Саратаўскай вобласці ў сям'і вясковага кузня. Скончыў Балашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (1936). У Чырвонай Арміі з 1937 года. Скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча (1941). З чэрвеня 1941 года на фронце, удзельнік абароны Лепеля, Оршы, Смаленска. Трапіў у акружэнне. Арганізаваў партызанскі атрад «Радзіма» у кастрычніку 1941 г. у Слабадскім раёне Смаленскай вобласці. У красавіку 1942 года атрад пераўтвораны ў партызанскую брыгаду «Аляксея». У маі 1942 г. брыгада перайшла ў Ліёзненскі раён Віцебскай вобласці. У кастрычніку 1943 г. брыгада ўдзельнічала ў Лепельскай аперацыі, апынулася ў кальцы акружэння ў красавіку – маі 1944 г. Падпалкоўнік Данукалов загінуў 27 красавіка 1944 г. у баях з карнікамі. А.Ф. Данукалов пахаваны ў г. Лепелі на плошчы Свабоды ў скверы. Герой Савецкага Саюза.


Мухін Валянцін Рыгоравіч

Нарадзіўся 20 снежня 1926 года ў горадзе Лепель Віцебскай вобласці.

У войску з 1944 г. У 1945 г. скончыў Ташкенцкую ваенна-авіяцыйную школу стралкоў-бамбардзіроўшчыкаў. У 1949 г. скончыў Качынскае ВАУЛ, пакінуты ў ім лётчыкам-інструктарам (да 1951 г.).
У 1953 г. скончыў Школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў, у 1959 г. – МАІ.
У 1953-1957 гг. – на лётна-выпрабавальнай працы ў Лётна-даследчым інстытуце.
Падняў у неба і правёў выпрабаванні Е-50/1 (9.01.1956), удзельнічаў у даводных выпрабаваннях МіГ-17 і МіГ-19.
У 1957-1989 гг. – на лётна-выпрабавальнай працы ў ОКБ А.С.Якаўлева. У 1982-1991 гг. – начальнік ЛІК ОКБ А.С.Якаўлева. Падняў у неба і правёў выпрабаванні Як-27В, Як-28Л, Як-30, Як-32, Як-36, Як-38; удзельнічаў у выпрабаваннях Як-40 і Як-42. Устанавіў 3 сусветныя авіяцыйныя рэкорды. З 1992 г. – у адстаўцы.
Жыве ў Маскве.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, медалямі.

Знакамітыя людзі Лепельшчыны | Лепельский райисполком