У фокусе ўвагі членаў камісіі – розныя напрамкі, у першую чаргу электра- і пажарная бяспека, спраўнасць абсталявання на харчаблоках, у кабінетах тэхнічнай працы і бытавога абслугоўвання.
Напярэдадні новага навучальнага года паўсюды праведзена вялікая праца з прыцягненнем сродкаў апекунскага савета і пазабюджэтнага фонду, другаснай занятасці. Менавіта на павелічэнні працэнтнага складніка апошняй у розных відах рамонту зрабіла акцэнт намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак.
Члены камісіі акцэнтавалі ўвагу на максімальнай уключанасці наяўных сродкаў і магчымасцей.
Раённая міжведамасная камісія праводзіць аб'езд устаноў адукацыі Лепельшчыны, каб ацаніць, наколькі яны гатовыя прыняць 1 верасня дзяцей
28.7.20250 праглядаў