Раённы этап агляду-конкурсу дзіцячай творчасці ў намінацыях «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» і «Выяўленчае мастацтва» прайшоў на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі, у якім прынялі ўдзел больш за 50 школьнікаў.
Юныя мастакі і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці прадэманстравалі свае работы, якія ўразілі журы не толькі майстэрствам, але і яркай фантазіяй.
Пераможцы і прызёры ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Пераможцаў чакае занальны этап VIII рэспубліканскага агляду-конкурсу «Прывітанне, свет!», дзе яны змогуць паказаць сваё мастацтва яшчэ большай колькасці гледачоў і экспертаў.
Раённы этап агляду-конкурсу дзіцячай творчасці ў намінацыях «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» і «Выяўленчае мастацтва» прайшоў на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі.
21.1.20250 праглядаў