Для ўдзельнікаў форуму сёння арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак.

Цэнтр дзяцей і моладзі не проста пазнаёміў прысутных з цікавымі напрацоўкамі цэнтра, але і зацікавіў рабят магчымасцю творчай працы.

Турыстычны інфармацыйны цэнтр «Лепель» захапіў маладых людзей інтэлектуальнай віктарынай па памятных мясцінах і падзеях Лепельшчыны.

На пляцоўцы ГА «БРСМ» рабяты захоплена збіралі спілс-карту.

Таксама ўдзельнікі актыўна запаўнялі ўласную карту, на якой бачна, дзе нарадзіліся рабяты, якія складаюць цяпер моладзевы актыў Лепельшчыны.

Працягам форуму стала дыялогавая пляцоўка "Час тваіх магчымасцей" са старшынёй Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігарам Урбанам.

У ролі спікера сёння таксама Крысціна Дарохава, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

У межах маладзёжнага форуму сёння падвялі вынікі на лепшую працу з моладдзю сярод арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў Лепельскага раёна.

места – ДУА «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў».

места – КУВП «Бароўка».

места – Філіял «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат».