1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памер грашовага забеспячэння ваеннаслужачых з 1 верасня ўзрасце ў сярэднім на 17%. Гэту інфармацыю падчас прамой лініі з насельніцтвам агучыў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.

"Адпаведна павялічацца і ваенныя пенсіі", - дадалі ў міністэрстве.

У абаронным ведамстве дадалі, што на працягу гадзіны міністру паступіла больш за 25 званкоў ад грамадзян. "Зададзеныя пытанні тычыліся ў першую чаргу пенсійнага забеспячэння, сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, будаўніцтва жылля, парадку праходжання ваеннай службы, а таксама прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу", - растлумачылі ў Мінабароны. -0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)