27 красавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі з мая на 5,1% вырастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з заканадаўствам памеры дзіцячых дапамог штоквартальна пераглядаюцца ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Пастановай урада БПМ зацверджаны на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня бягучага года ў памеры Br743 тыс. 20 - на 5,1% больш за нарматыў, які дзейнічае з 1 лютага па 30 красавіка гэтага года.
Па словах спецыялістаў, у маі-ліпені гэтага года штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў будзе складаць Br743 тыс. 20, з надбаўкай 75% - Br1 млн. 300 тыс. 290, з надбаўкай 40% - Br1 млн. 40 тыс. 230. Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем старэйшым за тры гады складзе Br371 тыс. 510, з надбаўкай 40% - Br520 тыс. 110. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці з мая дасягне Br7 млн. 430 тыс. 200, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей беларускія сем'і будуць атрымліваць Br10 млн. 402 тыс. 280. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з мая бягучага года складзе Br743 тыс. 20.
У Беларусі сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена каля 24% дзіцячага насельніцтва краіны.-0-
БЕЛТА
Памеры дзіцячых дапамог у Беларусі вырастуць з мая на 5,1%
27.4.20120 праглядаў