29 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі з лістапада бягучага года на 4,3% вырастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з заканадаўствам памеры дзіцячых дапамог штоквартальна пераглядаюцца ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Пастановай урада БПМ зацверджаны на перыяд з 1 лістапада 2012 года па 31 студзеня 2013 года ў памеры Br880 тыс. 30 - на 4,3% больш за нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года.
Па словах спецыялістаў, з лістапада штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў будзе складаць Br880тыс. 30, з надбаўкай 75% - Br1 млн. 540 тыс. 50, з надбаўкай 40% - Br1 млн. 232 тыс. 40. Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем старэйшым за тры гады складзе Br440 тыс. 20, з надбаўкай 40% - Br616 тыс. 20. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці з лістапада дасягне Br8 млн. 800 тыс. 300, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей беларускія сем'і будуць атрымліваць Br12 млн. 320 тыс. 420. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада бягучага года складзе Br880 тыс. 30.
Сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена звыш 447 тыс. дзяцей (25,8% ад іх агульнай колькасці). Дапамогі атрымліваюць 96% дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў.
Як ужо паведамлялася БЕЛТА, у Беларусі ў студзені-верасня 2012 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2011 года сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў павялічыўся ў 2,1 раза, на дзяцей старэйшых за 3 гадоў - у 3,6 раза. Так, сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў у студзені-верасня бягучага года склаў Br734,7 тыс., у тым ліку ў верасні - Br843,9 тыс., сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гадоў дасягнуў Br367,3 тыс., у тым ліку ў верасні - Br421,9 тыс.-0-
БЕЛТА
Памеры дзіцячых дапамог у Беларусі ўзрасце з лістапада на 4,3%
29.10.20120 праглядаў