1 лютага, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі з лютага на 23% выраслі памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з заканадаўствам памеры дзіцячых дапамог штоквартальна пераглядаюцца ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Пастановай урада БПМ зацверджаны на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года ў памеры Br706 тыс. 880 - на 23% больш за нарматыў, які дзейнічаў з 1 лістапада 2011 года па 31 студзеня 2012 года (Br574 тыс. 790).
Па словах спецыялістаў, у лютым-красавіку бягучага года штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў роўная Br706 тыс. 880, з надбаўкай 75% - Br1 млн. 237 тыс. 40, з надбаўкай 40% - Br989 тыс. 630. Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем старэйшым за тры гады складае Br353 тыс. 440, з надбаўкай 40% - Br494 тыс. 820. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці з лютага дасягне Br7 млн. 68 тыс. 800, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей беларускія сем'і будуць атрымліваць Br9 млн. 896 тыс. 320. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лютага бягучага года складае Br706 тыс.880.
Нагадаем, згодна з указам №616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян" з 1 студзеня 2012 года павышаны памеры дапамог асобным катэгорыям грамадзян адносна бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Так, дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў павялічана з 65% да 100% БПМ; дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, - з 45% да 70% БПМ; дапамога на дзяцей старэйшых за тры гады - з 30% да 50% БПМ. "Выплата дапамог у новых памерах пачнецца з лютага 2012 года, - падкрэслілі ў міністэрстве. - Адначасова ў лютым будзе праведзена выплата розніцы паміж новым памерам дапамогі і фактычна выплачаным у студзені".
У Беларусі сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена каля 24% дзіцячага насельніцтва краіны.
Нагадаем, у Беларусі дзіцячыя дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці з 1 кастрычніка 2011 года ўзрослі ўдвая ў адпаведнасці з указам №416. На дзяцей, народжаных з 1 кастрычніка, дапамога выплачваецца ў наступных памерах: пры нараджэнні першага дзіцяці - 10 БПМ, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ. Акрамя таго, пры нараджэнні двайнят дадаткова належыць аднаразовая выплата на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці на кожнае з дзяцей у памеры двухразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (выплата гэтай дапамогі ажыццяўляецца ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства). У верасні 2011 года з мэтай дадатковай матэрыяльнай падтрымкі атрымальнікам дапамог па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да 3-х гадоў, дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў і атрымальнікам дапамог на ВІЧ-інфікаваных дзяцей была выплачана аднаразовая матэрыяльная дапамога для сезоннай закупкі сельгаспрадукцыі ў памеры па Br500 тыс.
У Беларусі ў 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам сярэднямесячны памер дапамог на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і на дзяцей старэйшыя за тры гады ўзрос на 46,1%. -0-
БЕЛТА