21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 ліпеня падпісаў указ №371 "Аб павышэнні працоўных пенсій". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дадзеным указам з 1 жніўня 2010 года павялічаны памеры ўсіх відаў працоўных пенсій у сярэднім на 12,5%. У выніку памер сярэдняй пенсіі ў жніўні 2010 года складзе Br528,3 тыс. і павялічыцца на Br58,6 тыс.

БЕЛТА