1 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Указ №75 "Аб знешніх пазыках органаў мясцовага кіравання і самакіравання" пашырае паўнамоцтвы аблвыканкамаў па прыцягненні замежных інвестыцый. Такую кропку гледжання ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч.
На яго думку, найбольш эфектыўным інструментам для знешніх запазычанняў можа стаць выпуск і размяшчэнне за мяжой аблігацый мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Так як яны, у адрозненне ад крэдытаў замежных банкаў, дазваляюць планаваць як узровень выдаткаў для эмітэнта, так і ўзровень даходаў для пакупніка, пры гэтым не патрабуюць афармлення залогу. Аднак для гэтага неабходна, каб функцыянаваў другасны рынак каштоўных паперкаў. Алег Мацкевіч упэўнены, што ўказ №75 "падштурхне" развіццё гэтага рынку.
Для Віцебскай вобласці найбольшы эфект знешнія запазычанні маглі б прынесці пры ўкладанні іх у мадэрнізацыю прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, якія фармуюць 85% экспарту вобласці. Улічваючы геаграфічнае становішча рэгіёну, апраўданы ўкладанні ў развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры.-0-
БЕЛТА
Размяшчэнне аблігацый за мяжой можа стаць найбольш эфектыўным інструментам знешніх пазык для рэгіёнаў - В.Мацкевіч
1.3.20110 праглядаў