Нам напісала падпісчыца і папрасіла праверыць тэлеграм-канал «Оптовый Склад».
Распавядаем: апошні час у тэлеграме актыўна распаўсюджваюцца каналы, якія пад выглядам продажу канфіскаваных тавараў прапануюць грамадзянам набыць прадукцыю па падазрона нізкіх цэнах. Гэтыя рэсурсы прыкрываюцца аватаркай з беларускім сцягам, але не маюць ніякага дачынення да дзяржаўных органаў і створаны выключна для падману і крадзяжу вашых грошай.Мы правялі дбаўны аналіз Telegram-канала «Оптовый Склад» і выявілі ключавыя прыкметы махлярства:
Поўная ананімнасць. У канала адсутнічае лічбавы след: няма сайта, старонак у сацсетках ці іншых публічных даных. Уладальнікі праекта невядомыя, што робіць яго неправераным. Адсутнасць кантактаў і адраса. Няма інфармацыі аб рэальным адрасе самавывазу або працоўных кантактах, што пазбаўляе пакупнікоў магчымасці прад'явіць прэтэнзіі ў выпадку падману. Фіктыўныя гарантыі. Абяцанні гадавой гарантыі і вя