Рабочы графік Прэзідэнта Беларусі заўсёды вельмі насычаны падзеямі. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нарады і рабочыя сустрэчы па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны, рэгулярна бывае ў рэгіёнах, здзяйсняе замежныя візіты і сам прымае замежных гасцей, размаўляе з журналістамі, падпісвае ўказы і законы. І нават калі публічных мерапрыемстваў няма, гэта зусім не значыць, што кіраўнік дзяржавы не працуе. Зрэшты, і падчас адпачынку, няхай гэта будзе хакейная трэніроўка ці сякуха дроў, Аляксандр Лукашэнка час ад часу знаходзіць нагоду для чарговага даручэння. Як ён любіць казаць, трэба ва ўсім ісці ад жыцця.