Развіццё атамнай энергетыкі, нана- і біятэхналогій дапаможа паскорыць стварэнне высокатэхналагічных працоўных месцаў. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце доктар эканамічных навук, прафесар Ірына Новікава, каментуючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Паводле меркавання Ірыны Новікавай, адным з ключавых момантаў Паслання можна лічыць тэзісы кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці хутчэйшага ўкаранення інавацыйных тэхналогій. "У Пасланні быў зроблены акцэнт на тым, што неабходна пераходзіць на інавацыйны шлях развіцця. Прэзідэнт звярнуў увагу, што неабходна зніжаць сабекошт прадукцыі і ствараць высокатэхналагічныя працоўныя месцы, каб забяспечыць эканамічны рост", - адзначыла яна, дадаўшы, што паскорыць стварэнне такіх месцаў дапаможа развіццё атамнай энергетыкі, нана- і біятэхналогій.
"Пэўныя крокі ў гэтым напрамку робяцца: у краіне ўжо будуецца ўласная атамная электрастанцыя, робяцца намаганні для развіцця нана- і біятэхналогій. Прадпрыемствы шостага тэхналагічнага ўкладу неабходна аб'яднаць у інавацыйны кластар, каб яны вялі сумесныя распрацоўкі. Менавіта дзякуючы такім распрацоўкам эканоміка можа расці", - лічыць Ірына Новікава.
Прафесар акцэнтавала ўвагу, што менавіта на высокатэхналагічныя, інавацыйныя праекты мэтазгодна выдзяляць крэдытныя сродкі. Гэта дапаможа пазбегнуць сітуацыі, калі сродкі ўкладваюцца ў мадэрнізацыю вытворчасцей, якія не маюць будучыні. Таму асабліва важна пры рэалізацыі праектаў пралічваць перспектыўныя рынкі збыту.