Па выніках пяці месяцаў бягучага года ў раёне за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылля 2832 кв. метраў, што склала 23,6 % ад гадавога задання, устаноўленага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (12000 кв. м).
Па выніках пяці месяцаў бягучага года ў раёне за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылля 2832 кв. метраў, што склала 23,6 % ад гадавога задання, устаноўленага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (12000 кв. м).
Актыўна вядзецца будаўніцтва шматкватэрнага жылля, як у горадзе Лепелі так і на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў.
У лютым гэтага года пачата будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Савецкая ў горадзе Лепелі, агульнай плошчай 2266 кв.м. (падрадная арганізацыя ДКУСП «Лепельская ПМК-75»). Увод аб'екта плануецца ў верасні 2018 года,
Будаўніцтва 40 - кватэрнага жылога дома па вул. Калініна ў г. Лепелі, агульнай плошчай 2294 кв. м. у рамках рэалізацыі другога этапу Праекта «Будаўніцтва сацыяльнага жылля» ў мэтах ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Увод аб'екта плануецца ў 4 квартале бягучага года.
Вядуцца работы па праектаванні аб'екта «60- кватэрнага жылога дома КПД у в. Бароўка, Бароўскага с/с, Лепельскага раёна» Будаўнічыя работы па аб'екце плануецца пачаць у 4 квартале 2018 года.
У бягучым годзе плануецца пачаць будаўніцтва аб'ектаў «40-кватэрны жылы дом па вул. Савецкая. 38Б у горадзе Лепелі», 40-кватэрны жылы дом па вул. Савецкая. 38В у горадзе Лепелі».
На перспектыву разглядаецца пытанне аб будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома ў в. Домжарыцы , Домжарыцкага с/с,
Акрамя аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва плануецца завяршыць работы па будаўніцтве гандлёвага аб'екта ТАА «ЕВРОТОГР» у горадзе Лепелі па вул. Чуйкова. Чакаецца, што новы аб'ект гандлю, агульнай плошчай 1170 квадратных метраў, плошчай
гандлёвай залы 662 квадратных метраў, адкрые свае дзверы ў канцы 2018 года.