Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года ў раёне за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылля 4586 кв. метраў, што склала 38,2 % ад гадавога задання, устаноўленага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (12000 кв. м).

Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года ў раёне за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылля 4586 кв. метраў, што склала 38,2 % ад гадавога задання, устаноўленага рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (12000 кв. м).

Актыўна вядзецца будаўніцтва шматкватэрнага жылля, як у горадзе Лепель так і на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў.

У лютым гэтага года пачата будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Савецкая ў горадзе Лепель, агульнай плошчай 2266 кв.м. (падрадная арганізацыя ДКУСП «Лепельская ПМК-75»). Увод аб'екта плануецца ў лістападзе 2018 года,

Будаўніцтва 40 - кватэрнага жылога дома па вул. Калініна ў г. Лепель, агульнай плошчай 2294 кв. м. у рамках рэалізацыі другога этапу Праекта «Будаўніцтва сацыяльнага жылля» ў мэтах ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Увод аб'екта плануецца ў 4 квартале бягучага года.

Вядуцца работы па праектаванні аб'екта «60- кватэрнага жылога дома КПД у в. Бароўка, Бароўскага с/с, Лепельскага раёна». Будаўнічыя работы па аб'екце плануецца пачаць у 4 квартале 2018 года.

Пачата будаўніцтва аб'екта «40-кватэрны жылы дом па вул. Савецкая,38Б у горадзе Лепель».

Таксама вядуцца работы па праектаванні аб'екта «40-кватэрны жылы дом па вул. Савецкая, 38В у горадзе Лепелі»

На перспектыву разглядаецца пытанне аб будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома ў в. Домжарыцы, Домжарыцкага с/с,

Апроч аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва працягваецца будаўніцтва гандлёвага аб'екта ў горадзе Лепелі па вуліцы Чуйкова.

Акрамя таго, ужо падпісаны інвестыцыйны дагавор з ТАА «Санта Рытэйл» на будаўніцтва харчовай крамы плошчай каля 400 квадратных метраў, у тым ліку з гандлёвай плошчай больш за 200 квадратных метраў, на скрыжаванні вуліц Максіма Горкага і Вайсковага ў горадзе Лепелі. Прадстаўнікі гандлёвай сеткі пазіцыянуюць будучую краму як гандлёвую кропку з універсальным асартыментам харчовых тавараў высокай якасці і па даступных цэнах.

У жніўні 2018 года ўведзены аб'ект будаўніцтва «Цэнтр працоўнай і сацыяльна-бытавой рэабілітацыі інвалідаў у г. Лепель вул. Лабанка д, 30».

Працягваюцца работы па будаўніцтве інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы ў горадзе Лепелі ( вул. Аўтадромная і Магістральная).