Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава ў Полацку правяла сустрэчу з актывам Віцебскай вобласці ў фармаце дыялогавай пляцоўкі.

Старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з дэпутацкім корпусам паўночнага рэгіёна, кіраўнікамі аблвыканкама і райвыканкамаў. Перад пачаткам сустрэчы Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на тым, што гатова адказаць на ўсе пытанні, якія цікавяць і хвалююць на месцах: "Хачу, каб вы былі гатовыя да адкрытай і даверлівай размовы".

Наталля Качанава адзначыла, што год падыходзіць да канца, краіна падводзіць вынікі, якая праца была праведзена ў гэтым годзе, і ўжо будуюцца планы на наступны год. "У першым чытанні ў Палаце прадстаўнікоў мы разгледзелі законапраект аб бюджэце на 2023 год. Бюджэт захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць. Тыя задачы, якія былі пастаўлены VI Усебеларускім народным сходам і Прэзідэнтам Беларусі ў частцы прыярытэтнаых напрамкаў развіцця нашай краіны, застаюцца нязменнымі. І якія б няпростыя сітуацыі ні складаліся ў свеце - гэта санкцыйны ціск на нашу краіну, і сітуацыя, якая складваецца вакол нашай краіны, - ні адна сацыяльная праграма, ні адзін напрамак, які быў вызначаны, не закрыты. Праграмы ўсе дзейнічаюць, будуць працаваць. Больш таго, бюджэт прадугледжвае павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя, адукацыю - тое, што сёння ў нас у прыярытэце", - распавяла спікер.

Наталля Качанава адзначыла, што на сустрэчы сабраліся людзі, якія адказваюць за тое, што сёння адбываецца ў вобласці, у кожным асобна ўзятым рэгіёне і горадзе. "На вас ускладзена сур'ёзная адказнасць - выкананне тых задач, якія пастаўлены кіраўніцтвам краіны перад мясцовымі органамі ўлады, дэпутацкім корпусам і вызначаны асноўнымі напрамкамі развіцця. Гэта святы абавязак кожнага кіраўніка на месцах", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.