Ашуканцы зноў уключылі старую схему: абяцаюць 100 рублёў за ўдзел у «апытанні». Спачатку задаюць бяскрыўдныя пытанні, а потым малююць «узнагароду» і выцягваюць з вас усё — нумар карты, тэрмін, CVV. Як толькі ўвялі — грошы зляцелі. Запомніце раз і назаўжды: банк не плаціць за апытанні і не просіць поўны набор дадзеных карты, тым больш CVV. Атрымалі такое паведамленне — не тыкайце па спасылках, нічога не ўводзьце, адразу выдаляйце і кідайце скаргу.
Развод пад выглядам «апытання Беларусбанка»
3.4.20263 праглядаў