Першыя квіткі на канцэрты "Славянскага базару ў Віцебску" паступяць у продаж 22 лютага. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню форуму, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" і фестывалю Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод артыстаў, якія прыедуць на фестываль, Глеб Лапіцкі назваў рок-гурт "Кіпелаў", Аляксандра Панаётава, Стаса Міхайлава, Валерыя Лявонцьева, Надзею Кадышаву і ансамбль "Залатое кальцо". Астатнія імёны дырэкцыя фестывалю абвесціць крыху пазней.
Яшчэ адзін буйны праект, які адбудзецца на Дзень Саюзнай дзяржавы, будзе прысвечаны юбілею ансамбля "Песняры" і Уладзіміра Мулявіна. На думку дырэктара фестывалю, гэтая асоба ўвасабляе сяброўства дзвюх краін: рускі па нацыянальнасці, ён зрабіў вельмі шмат для культуры Беларусі. "Гэты свята збярэ на сцэне шмат сяброў калектыву", - дадаў Глеб Лапіцкі.
Асаблівую ўвагу ён акцэнтаваў на кошце квіткоў, які застанецца на ранейшым узроўні. "Квіткі не падаражэюць: гэта прынцыповая пазіцыя дырэкцыі фестывалю. На некаторыя праекты, напрыклад, на адкрыццё, яны нават патаннеюць, таму што мы павінны рабіць усё, каб да нас ішоў гледач. Дырэкцыя павінна весці перамовы, прымаць меры для мінімізацыі выдаткаў на правядзенне форуму", - падкрэсліў дырэктар фестывалю.