Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні міжнародных дагавораў і іх рэалізацыі» ад 3 жніўня 2020 г. №296 (далей Указ №296), апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь, зацверджаны міжнародныя дагаворы аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання».

Давер міжнародных фінансавых арганізацый да Рэспублікі Беларусь як да шматгадовага надзейнага і добрасумленнага партнёра пацверджаны прадастаўленнем фінансавых сродкаў для рэалізацыі новага сумеснaга інвестыцыйнага праекта ў сферы павышэння энергаэфектыўнасці ў нашай краіне.

Указ №296 быў распрацаваны з мэтай выканання унутрыдзяржаўных працэдур па ўступленні ў сілу падпісаных з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця (МБРР) і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ) фінансавых пагадненняў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання» (далей – інвестпраект).

Для выканання інвестпраекта, разлічанага на 2020-2025 гады, прыцягваюцца пазыковыя сродкі ў суме 180 млн. еўра ад МБРР і ЕІБ у роўных долях. Яшчэ 3,65 млн. долараў у выглядзе грантавых сродкаў выдзелены Глабальным экалагічным фондам.

Дадзены інвестпраект падрыхтаваны для развіцця работ па замяшчэнні выкарыстання дарагога імпартуемага прыроднага газу мясцовым драўняным палівам для цеплазабеспячэння і па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2019 г. №327 «Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў».

Указам зацвярджаюцца падпісаныя фінансавыя пагадненні з МБРР і ЕІБ, размяркоўваюцца сумы крэдытных сродкаў паміж аблвыканкамамі ў залежнасці ад колькасці рэалізуемых мерапрыемстваў, вызначаюцца выканаўчыя і адказныя за рэалізацыю праекта арганізацыі, механізм вяртання крэдытных рэсурсаў і прадастаўленне падатковых ільгот пры рэалізацыі інвестпраекта.