На пасяджэнні аблвыканкама разглядаецца пытанне «Аб рэалізацыі плана развіцця асобных рэгіёнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».
У цэнтры ўвагі – некалькі раёнаў Віцебшчыны.
– Пытанне дастаткова праблемнае і адносіцца ў асноўным да раёнаў, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця – Гарадоцкаму, Шумілінскаму, Сенненскаму, Шаркаўшчынскаму, Ушацкаму і Лёзненскаму. У мэтах зніжэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і была прынята пастанова ўрада, якая дазваляла гэтым раёнам у бягучай пяцігодцы палепшыць паказчыкі ў адносінах да сярэднерэспубліканскага ўзроўню, – нагадаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – У Сенненскім і Гарадоцкім раёнах – па ўзроўні заработнай платы, выручкі, колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва; у Лёзненскім, Шаркаўшчынскім і Шумілінскім – па росце заработнай платы і выручкі; ва Ушацкім – па ўзроўні заработнай платы. Планам развіцця асобных рэгіёнаў прадугледжвалася рэалізацыя 85 праектаў, з якіх з 2020 года рэалізавана менш за палову.
Як вынік, канстатаваў кіраўнік паўночнага рэгіёну, у цяперашні час усе тры даведзеныя пастановай паказчыкі не выкананы ні адным з названых раёнаў.
Якія перспектывы, стратэгія далейшага развіцця рэгіёнаў як з пункту гледжання старшынь райвыканкамаў, так і кіраўніцтва аблвыканкама, абмяркоўваецца на пасяджэнні аблвыканкама.