19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў галінах бюджэтнай сферы ў студзені-жніўні бягучага года склала Br882,7 тыс., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Сярэдняя заработная плата бюджэтнікаў у жніўні 2010 года дасягнула Br947,8 тыс.
Рэальная заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый у студзені-жніўні гэтага года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам узрасла на 7,6%.
У арганізацыях аховы здароўя сярэдняя заработная плата ў жніўні склалася ў памеры Br979,2 тыс., у тым ліку ўрачоў - Br1 млн. 614,4 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу - Br950 тыс. Сярэдні заробак у установах адукацыі быў Br802,8 тыс., у тым ліку настаўнікаў - Br896,6 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу - Br1 млн. 528,2 тыс. У арганізацыях навукі і навуковага абслугоўвання гэты паказчык склаў Br1 млн. 731,4 тыс., у тым ліку ва ўстановах, якія вядуць навукова-даследчыя работы, - Br1 млн. 682,5 тыс., з іх у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - Br1 млн. 481,4 тыс.
У Белстаце адзначылі, што ў арганізацыях культуры і мастацтва сярэдняя заработная плата ў жніўні склала Br874,8 тыс. У работнікаў арганізацый фізічнай культуры і спорту сярэдні заробак дасягнуў Br1 млн. 428 тыс.
Як ужо паведамлялася БЕЛТА, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі (акрамя суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені-жніўні бягучага года склала Br1 млн. 149,6 тыс. Жнівеньская сярэдняя зарплата работнікаў павялічылася ў параўнанні з ліпеньскай на 0,3% (на Br4,1 тыс.) і склала Br1 млн. 286,9 тыс. Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-жніўні гэтага года ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2009-га ўзрасла на 10%. На прамысловых прадпрыемствах Беларусі сярэдняя заработная плата ў жніўні бягучага года склала Br1 млн. 422,2 тыс., што на 10,5% вышэй за сярэдне难рэспубліканскі ўзровень аплаты працы. -0-
БЕЛТА
Рэальная заработная плата бюджэтнікаў у Беларусі за 8 месяцаў узрасла на 7,6% да ўзроўню студзеня-жнівень 2009-га
19.10.20100 праглядаў