12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных, рэальная заработная плата работнікаў Беларусі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у ліпені гэтага года склала 103,3% да ўзроўню чэрвеня 2012 года, а да ўзроўню ліпеня 2011-га - 127,6%. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Рэальная зарплата работнікаў у студзені-ліпені бягучага года склала 110,5% да студзеня-ліпеня мінулага года. Паводле статыстычных даных, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені-ліпені гэтага года была Br3 млн. 358,3 тыс., што складае 209% да ўзроўню студзеня-ліпеня мінулага года. Сярэдняя зарплата ў ліпені дасягнула Br3 млн. 925,9 тыс. - 211,5% да ліпеня 2011 года і 104,6% да ўзроўню чэрвеня 2012 года. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года склалі 110,5% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2011 года.-0-

БЕЛТА