Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - лютым 2021-га склалі 103,3% да ўзроўню студзеня - лютага 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - лютым 2021-га склалі 103,3% да ўзроўню студзеня - лютага 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,5%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,3%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 24,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,4%.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і унёскаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі.

БЕЛТА