9 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло -БЕЛТА/. У кожным раёне Віцебскай вобласці ў 2012 годзе з'явіцца аўтамабіль хуткай дапамогі, укамплектаваны абсталяваннем для аказання высокатэхналагічнай дапамогі 2-3 узроўню, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач.
Аўтамабілі будуць абсталяваны сучасным медыцынскім абсталяваннем, якое дазваляе аказваць дапамогу на ўзроўні рэанімацыйнага аддзялення раённай ці абласной бальніцы. Па словах суразмоўцы, у наступным годзе аўтамабільны парк хуткай дапамогі папоўніцца 88 такімі машынамі. Па адным аўтамабілі будзе накіравана ў райцэнтры, Полацк і Наваполацк атрымаюць па 10 машын, яшчэ 16 карет хуткай дапамогі адправяцца ў Оршу, астатнія застануцца ў Віцебску. На дадзены момант на ўсю вобласць налічваецца 5 аўтамабіляў падобнага класа.
Неабходнасць павелічэння колькасці рэанімацыйных хуткіх абумоўлена рэалізацыяй палажэнняў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі і распрацаванай на яе аснове рэгіянальнай праграмы, якія прадугледжваюць у тым ліку і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы хуткай медыцынскай дапамогі.
Сродкі на набыццё аўтамабіляў будуць закладзены ў абласным і раённых бюджэтах. З'яўленне новых абсталяваных карет хуткай дапамогі пацягне за сабой змену фельчарскіх брыгад, якія працуюць сёння ў хуткай медыцынскай дапамозе ў раёнах, на ўрачэбныя брыгады. -0-
БЕЛТА
Рэанімабілі папоўняць раённыя паркі хуткай дапамогі ў Віцебскай вобласці
9.12.20110 праглядаў