Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверальныя граматы паслоў замежных дзяржаў, згадаў пра пераўтварэнні, якія адбываюцца ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверальныя граматы паслоў замежных дзяржаў, згадаў пра пераўтварэнні, якія адбываюцца ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачатак вашай дыпламатычнай місіі прыпадае на перыяд важных пераўтварэнняў у Беларусі. Але гаворка не ідзе пра глабальную змену прыярытэтаў. Гэта перш за ўсё ўнутраная справа нашай краіны. Для забеспячэння дынамікі далейшага развіцця беларускага грамадства, карэкціроўкі ўнутранай і знешняй палітыкі ў краіне аб'ектыўна назрэла патрэба да пераменаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Беларусі праходзіць Год народнага адзінства, мэтамі якога з'яўляюцца далейшая кансалідацыя грамадства, умацаванне яго патрыятычных асноў, згуртаванне шматнацыянальнага беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці.

Крыніца: belta.by